Элеанора Езерская ў праекце "НАШЫ. Рэтра"

17 июля 2015
Дзіва беларускага экрана, адзіная жанчына - музычны каментатар на тэлебачанні. Аматарка аксэсуараў і капялюшыкаў, баа і гаржэтак - эпатажная лэдзі і сама сабе дызайнер. Яна сядзела побач з П'ерам Кардэнам, сябравала з Вячаславам Зайцавым і была адзначаная Прымадонай расійскай эстрады. Яшчэ быўшы студэнткай кансерваторыі, ужо чытала лекцыі па музычнай літаратуры, а ў аўдыторыі прысутнічалі Раінчык, Палявода. А пазней яе "Музычны салон" стаў сапраўдным прарывам на тэлебачанні. Жанчына-аўтар - яна была ў ліку першых, хто ствараў публіцыстыку ад свайго імя. Элеанора Езерская - у праекце Агенцтва тэленавін "НАШЫ. Рэтра" сёння ўвечары на "Беларусь 1".