Экспазіцыя "Бітва за Маскву" сабрала самыя цікавыя факты аб абароне сталіцы СССР

22 января 2022

Гэты праект стваралі 12 месяцаў, а над яго ўвасабленнем працавалі больш за 700 чалавек. Задача была няпростая. Трэба было не толькі ўзнавіць Маскву 1941 года, але і перадаць дух і настрой таго часу. Віртуальнымі героямі  сталі члены  звычайнай маскоўскай сям'і. Праз іх гісторыю можна даведацца, як простыя масквічы абаранялі свой родны горад на фронце і ў тыле. Убачыць разбураны авіяўдарам тэатр Вахтангава. Спусціцца ў маскоўскае метро, якое ў гады вайны ператварылася ў цэлы падземны горад.

І нават стаць удзельнікам бітвы за Маскву - адной з найбуйнейшых бітваў Другой сусветнай вайны, дзе немцы пацярпелі першае буйное паражэнне. Пасведчанні аб нараджэнні дзяцей, якія з'явіліся на свет у маскоўскім метро? Для чаго былі пабудаваны несапраўдныя вуліцы?

Які савецкі фільм атрымаў першы амерыканскі "Оскар"? Цікавыя факты ў рэпартажы Дар'і Белавусавай-Пятроўскай (відэа).