"Экспертнае асяроддзе": Беларусь фарміруе гістарычную палітыку аб'ектыўна

15 апреля 2020
Беларусь фарміруе гістарычную палітыку аб'ектыўна. Такое меркаванне прагучала падчас круглага стала чарговага "Экспертнага асяроддзя". Удзельнікі гаварылі пра тое, як змагацца са скажэннямі гістарычных падзей і далучыць моладзь да захавання памяці аб Вялікай Айчыннай. Як падкрэсліў дырэктар Інстытута гісторыі Акадэміі навук, аб'ектыўны падыход дазваляе бачыць каштоўнасць у кожным перыядзе гісторыі і гаварыць пра ўклад у перамогу не канкрэтнай краіны, а цэлага савецкага народа.  Нагадаем, "Экспертнае асяроддзе" - гэта сумесны праект БелТА і БІСД. У фармаце круглага стала аналітыкі, лідары меркаванняў і эксперты абмяркоўваюць актуальныя пытанні.