Эканоміць энергію і берагчы навакольнае асяроддзе

25 ноября 2015

Сёння свой погляд беражлівасці прапанавалі сталічныя школьнікі падчас гарадскога этапу рэспубліканскага конкурсу “Энергамарафон”. Акцыя ладзіцца дзявяты раз. Фінал прайшоў на сцэне Палаца дзяцей і моладзі. Дзесяць лепшых каманд, а гэта больш за сто вучняў, прэзентавалі творчыя пастаноўкі рацыянальнага выкарыстання энергарэсурсаў.

Па выніках сённяшніх выступленняў лепшыя каманды прадэманструюць свае праекты на рэспубліканскім конкурсе 26 студзеня.