Экалогія і энергазберажэнне ў распрацоўках школьнікаў

11 февраля 2020
Пераўтварыць  энергію ветру ў электрычнасць ці  забяспечыць памяшканне свежым, але пры гэтым   цёплым паветрам. Юныя  даследчыкі са Слуцка   прадэманстравалі свае  распрацоўкі на   Маскоўскай   інжынернай  канферэнцыі школьнікаў  "Патэнцыял" і на  Балтыйскім навукова-інжынерным конкурсе ў   Санкт-Пецярбургу. І  прывезлі адтуль  шматлікія  прызавыя месцы. З   ідэямі  распрацоўшчыкаў пазнаёмілася Алена Вітко. 

З выгляду невялікая прылада, а на справе  важная і актуальная распрацоўка. Яна дазваляе ператвараць энергію ветру ў электрычнасць. Ідэя такой канструкцыі ў Цімафея Стамброўскага з'явілася падчас паездкі за мяжу. Яе рэалізацыю пачаў адразу пасля вяртання ў родны Слуцк.

Разам з Лізаветай Грынюк  і пад кіраўніцтвам настаўніка фізікі яны зрабілі міні-аналаг ветраўстаноўкі. Адрозненне ў тым, што ваганні не залежаць ад напрамку патоку паветра. І для працы хопіць меншай хуткасці ветру. Такія канструкцыі можна выкарыстоўваць не толькі на ветраных электрастанцыях, але і на дахах шматпавярховак і прыватных дамоў.  Але гэта не адзіная распрацоўка школьнікаў.

Гэта рэкуператар ці інакш прылада для праветрывання памяшканняў. Такая распрацоўка дазваляе эканоміць цеплавую энергію і забяспечваць пакой прытокам цёплага і свежага паветра. Гэта адбываецца так: халоднае паветра, якое паступае з вуліцы, награваецца за кошт цёплага, якое выходзіць з пакоя.

У распрацоўцы выкарыстоўвалі другасную сыравіну - пласціны з алюмініевых бляшанак, уцяпляльнік, сайдынг і трубы. Каб усё працавала, дадалі плату, рэле, а таксама датчык для сувязі з мабільным дадаткам.

Толькі за апошні месяц гэтыя юныя вынаходнікі са Слуцка атрымалі 15 дыпломаў. Свае распрацоўкі яны дэманстравалі ў Мінску, Маскве і Санкт-Пецярбургу. 

Дзмітрый Чарноў, настаўнік фізікі СШ № 11 г. Слуцка: "Канкурсанты былі вельмі моцныя. Канкурэнцыя была вельмі вялікая. Гледзячы на зіхатлівыя вочы школьнікаў, і калі яны атрымліваюць сур'ёзную ацэнку прафесіяналаў навуковага журы, экспертаў розных ВНУ, вядома, гэта выдатна".

Напружаны графік у юных даследчыкаў і ў лютым. Наперадзе абласны этап конкурсу "ТэхнаІнтэлект" і фінал "100 ідэй для Беларусі".