"Адзіны дзень бяспекі" працягваецца. Цэнтры МНС адчынены для наведвальнікаў

26 февраля 2019

У Беларусі працягваецца акцыя "Адзіны дзень бяспекі". Цэнтры МНС адчынены для наведвальнікаў. Толькі ў Гомельскай вобласці колькасць заявак на іх наведванне вырасла ў паўтара раза. Замест традыцыйных дзвюх там прымаюць па тры і больш экскурсійных груп за дзень.

Адзіныя дні бяспекі праводзяцца ў Беларусі ўпершыню. Акцыя ахопіць дзяржорганы, мясцовыя ўлады і грамадскія арганізацыі. У праграме - папярэджанне надзвычайных здарэнняў, праверка сістэмы апавяшчэння, вучэнні па рэагаванні на надзвычайныя сітуацыі.