Адзінства праз культуру і духоўнасць: у Мінску прайшоў міжнародны круглы стол

5 октября 2023

Аб'яднацца ў культуры і ўзбагачаць хрысціянскія духоўныя каштоўнасці, якія ў наш час аказаліся пад пагрозай - такі пасыл мерапрыемства, што адбылося 5 кастрычніка на пляцоўцы Усіхсвяцкага храма-помніка ў Мінску. Прадстаўнікоў царквы і культурнай інтэлігенцыі дзвюх краін - Беларусі і Расіі - злучыў круглы стол, асноўнымі пытаннямі абмеркавання якога стаў пошук эфектыўных міждзяржаўных праектаў у галіне культуры. Ініцыятыў, якія б заахвоцілі моладзь да вывучэння і зберажэння культурнай спадчыны абедзвюх краін.

Падзеяй духоўнай сустрэчы стала прэзентацыя новай дакументальнай стужкі аўтарства Мікалая Бурляева. "Божа! Адчуваю набліжэнне тваё!" - назва карціны, прысвечанай легендарнаму рэжысёру Андрэю Таркоўскаму.