Палац Рэспублікі ў поўнай гатоўнасці да правядзення VI Усебеларускага народнага сходу

11 февраля 2021

Гэта 2 400 чалавек: усе прадстаўнікі розных прафесій, узростаў і сацыяльных груп насельніцтва. Апошнія пяць месяцаў яны ўдзельнічалі ў дыялогу, абмяркоўваючы самыя вострыя пытанні і прапановы па развіцці Беларусі за найбліжэйшыя 5 гадоў. А ўжо сёння гатовы ўшчыльную прадстаўляць сваё далейшае бачанне развіцця краіны.

Палац Рэспублікі таксама ў поўнай гатоўнасці. Паколькі дэлегатам трэба будзе працаваць, не выходзячы з палаца больш чым 12 гадзін, арганізатары паклапаціліся пра ўсё.

Аляксандр Смірноў ведае лепш пра ўсе нюансы і галоўныя арганізацыйныя моманты ўсенароднага форуму.

Выбар Палаца Рэспублікі для правядзення Усебеларускага народнага сходу відавочны. Акрамя зручнага размяшчэння ў цэнтры горада і інфраструктура самога будынка дазваляе максімальна камфортна забяспечыць працу дэлегатаў УНС.

Адразу адкрыю невялікі сакрэт: арганізатары падрыхтавалі рэзервовыя ўваходы, але асноўны цэнтральны. Усе дэлегаты будуць праходзіць праз цэнтральны - рэгістравацца і рухацца ў залу. Для зручнасці ў кожнага рэгіёна свой час прыбыцця і свая колеравая гама. Усюды размешчаны схемы рассадкі ў зале, а ў фае вось такія каляровыя падказкі.

Яшчэ па дарозе на рабочую пляцоўку (гэта значыць у залу) дэлегатаў УНС чакае шмат цікавага. На другім паверсе размясціўся выставачны павільён - своеасаблівая ВДНГ, толькі ў кампактным маштабе. Умоўна пяць тэматычных зон, кожная прысвечана дасягненням у пэўнай тэматыцы: прамысловасць, спорт, мастацтва, культура і навука. Ва ўсіх напрамках аб'ектыўна ў Беларусі ёсць поспехі, ёсць чым ганарыцца. Ну і, думаю, гэтая выстава дазволіць яшчэ больш настроіцца на рабочы рэжым і плённа правесці два дні ў сталіцы.

Трэба адзначыць, што шмат працы будзе і ў калег. Толькі на забеспячэнне прамых трансляцый і выязной студыі для працы тут, унутры Палаца Рэспублікі, будзе задзейнічана ад Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі каля ста чалавек. У работу запушчаны дзве перасовачныя тэлевізійныя станцыі - "Рагнеда" і "Яніна".

Тут жа будуць працаваць выязныя студыі. Дарэчы, аналагічныя павільёны размясцілі і нашы калегі з іншых тэлеканалаў. Усяго ж на Усебеларускім народным сходзе акрэдытавана каля 370 журналістаў, яны прадстаўляюць самыя розныя СМІ. З розных краін, напраклад, з Кітая і Японіі. Я ж рэкамендую гледачам правесці інфармацыйны дзень на нашым канале. Заставайцеся на першай кнопцы. Самая свежая і актуальная інфармацыя, а таксама меркаванні і аналітыка прагучаць у нас у эфіры.