Дзве тысячы дрэў высадзяць сёлета ўздоўж сталічнай кальцавой

9 апреля 2019

Расліны ўпрыгожаць пустыя тэрыторыі - аўтамабільныя з'езды, дарожныя адкосы. Там, дзе высадзіць асіны ці ліпы немагчыма (напрыклад, ля інжынерных сетак), з'явяцца кветкавыя пано і кусты. Работу неабходна завяршыць пакуль у дрэў не пачаўся рух соку. Таму раённым гаспадаркам зараз дапамагаюць і валанцёры.

Азеляненне працягваецца і на сталічных вуліцах. На праспектах дрэвы высаджваюць у спецыяльныя кантэйнеры. Потым іх упрыгожаць кветкавымі кампазіцыямі.