Дзве легкавушкі сутыкнуліся на вуліцы Даўгабродскай

26 мая 2021

Паводле папярэдняй інфармацыі, вадзіцель Renault рухаўся ў напрамку вуліцы Ванеева, не выканаў дыстанцыю і сутыкнуўся з Ford. У ДТЗ ніхто не пацярпеў. Легкавыя аўтамабілі атрымалі механічныя пашкоджанні. ДАІ заклікае аўтамабілістаў праяўляць на дарогах максімум асцярожнасці і нагадвае аб выкананні правілаў дарожнага руху.