ДТЗ на МКАД з удзелам пяці аўто

3 марта 2022

Сёння на МКАД сутыкнуліся пяць аўтамабіляў. Вадзіцель Audi рухаўся па ўнутраным кальцы ў раёне 23-га кіламетра. З-за невыканання бяспечнай дыстанцыі  сутыкнуўся з машынай Кіа, якая рухалася наперадзе, і ад удару  трапіла ў аўтамабіль Renault . За аўтамабілем Audi рухалася Peugeot, машыны таксама сутыкнуліся.  І ў гэты ж момант мікрааўтобус Volkswagen, каб пазбегнуць сутыкнення, пачаў з'язджаць налева, але не паспеў зрэагаваць і пратараніў адбойнік, пасля зачапіў Peugeot, Audi і Кіа. У выніку ДТЗ транспартныя сродкі атрымалі механічныя пашкоджанні, пацярпелых няма. Па факце здарэння праводзяць дадатковую праверку.