Даступнасць фармацэўтычнай дапамогі - адзін з найважнейшых сацыяльна-эканамічных паказчыкаў развіцця сістэмы аховы здароўя

12 февраля 2021
Адзін з найважнейшых сацыяльна-эканамічных паказчыкаў развіцця сістэмы аховы здароўя - гэта і даступнасць фармацэўтычнай дапамогі. У Беларусі сітуацыя з цэнамі на лекі пад кантролем Прэзідэнта. Маніторынг аптэчнай сеткі па пытанні абгрунтаванасці росту цэн на лекавыя прэпараты зараз праводзіць Камітэт дзяржкантролю сумесна з іншымі ведамствамі. Праверкі праходзяць у дзяржаўных і прыватных аптэках ва ўсіх рэгіёнах краіны. Таксама будзе аналізавацца інфармацыя аб фарміраванні кошту лекаў у айчынных вытворцаў і імпарцёраў дадзенай прадукцыі.