Дарогі вернікаў вядуць да Усіхсвяцкага сабора

30 июля 2013

Дзясяткі тысяч паломнікаў едуць ў Мінск пакланіцца вялікай святыні праваслаўнага свету - Крыжу Андрэя Першазванага. Святары, манахі, навучэнцы царкоўных школ Мінскай епархіі, а таксама іншых прыходаў Беларусі, нягледзячы на спёку, гадзінамі стаяць у чарзе.


Далучылася да бясконцага ланцужка і Марына Мураўёва.


Выпрабаванні спёкай і, здаецца, бясконцай чаргой да храма Усіх Святых не сталі перашкодай для тысяч паломнікаў.


І на другія суткі знаходжання Крыжа Андрэя Першазванага людзей каля храма Усіх Святых менш не становіцца. Памаліцца і пакланіцца цудадзейнаму крыжу марыць кожны - і менавіта пагэтаму доступ да святыні зрабілі кругласутачным. У той час як глыбокай ноччу адны паломнікі пакідалі храм, другія - прыязджалі.


Крыж апостала Андрэя прывезлі у сталіцу пазаўчора ноччу. Эстафету святкавання 1025-годдзя Хрышчэння Русі пасля Расіі і Украіны прыняла Беларусь. Пакланіцца святому Крыжу, у гонар якога і наш герой Андрэй атрымаў сваё імя - духоўная патрэба. У чарзе да храма студэнт прастаяў некалькі гадзін. Будучы юрыст прыйшоў да свайго апекуна з падзякай і просьбай аб духоўнай падтрымцы.


Дакрануцца да адной з самых шанаваных хрысціянскіх святынь прыехалі паломнікі з розных куткоў Беларусі. Служыцелі манастыроў, выхаванцы нядзельных школ, манахіні - ля Крыжа апостала Андрэя гучала супольная малітва.


Уваход на тэрыторыю храма арганізаваны праз цэнтральныя вароты. Дакрануўшыся да Крыжа, чарга без перашкод выходзіць праз іншы уваход. Дарэчы, прыпаркавацца каля храма амаль не магчыма. Грамадскі транспарт і экскурсійныя аўтобусы паломнікаў загадзя занялі бліжэйшыя паркоўкі і стаянкі.


Праваслаўныя вернікі прасілі здароўя для блізкіх, дабрабыту і міру ва усім свеце. Памаліцца і пакланіцца Крыжу Андрэя Першазванага можна будзе яшчэ тры дні - да 2 жніўня.