Домікі Дзеда Мароза адчынілі дзверы для маленькіх наведвальнікаў

26 декабря 2019
Каб падарыць дзецям казку і павіншаваць з надыходзячымі святамі, у свой домік прыехалі Дзед Мароз са Снягуркай. Казачная сядзіба размясцілася ў парку Горкага. Спецыяльна да іх прыезду абнавілі інтэр'ер апартаментаў: упрыгожылі елку, развесілі гірлянды і дзіцячыя малюнкі. Ад маленькіх наведвальнікаў галоўны чараўнік чакае вершы, песні альбо танцы.
Дзверы казачнага доміка адчыніў і Дзед Мароз у заапарку. Сапраўдны сюрпрыз для маленькіх гасцей - куфар з падарункамі.
Пазнаёміцца з Дзедам Марозам і атрымаць падарункі ў сталічным заапарку можна будзе да трыццаць першага снежня.