Хатнімі гадаванцамі ўсё часцей становяцца яноты

19 ноября 2019
Хатнімі гадаванцамі ўсё часцей  становяцца не толькі насякомыя, але і драпежнікі.  Так жыхар Мінска "прапісаў" у сваёй кватэры  янотаў.  Гаспадар   гадуе маленькіх звяркоў амаль  пяць гадоў. Адважыўся на гэты  ўчынак  Аляксандр  Баранаў не адразу. Спачатку браў  парады ў сябра, які разводзіць  ахайных звяркоў і вывучаў  літаратуру. Частуюцца яноты   грэцкімі арэхамі і гарбузовымі семкамі.   А бавіць час любяць з гаспадаром і дзецьмі.