Дом, які пабудаваны... на дрэве

26 июля 2014

Беларуская аграсядзіба гатова прапанаваць турыстам незвычайныя апартаменты за чатыры метры над зямлёй. У такой двухмясцовай пабудове ёсць ўсё неабходнае для камфортнага адпачынку: мэбля і нават электрычнасць. І яшчэ адна прыемная рэч - кошт арэнды такога дома на дрэве у два разы меншы за арэнду дома звычайнага. Працу беларускіх майстроў ацаніла Святлана Чарнова.


Каб пабудаваць гэты казачны домік на дрэве Міхасю Ніжніку спатрэбілася не больш за месяц. Прызнаецца - пабудова выключна аўтарская, пры гэтым ніякія чарцяжы не спатрэбіліся.


Сасновы дом плошчай восем метраў квадратных разлічаны на два чалавекі. Тут ёсць мэбля - двухспальны ложак, стол, крэслы. Зарадзіць мабільны тэлефон можна таксама - электрычнасць прадугледжана. Але самае галоўнае гэта балкон, адкуль з чатырохметровай вышыні можна любавацца прыгажосцю мясцовых пейзажаў.


Падмуркам для гэтага драулянага дома сталі тры галіны саракагадовай вярбы. Менавіта таму пабудува атрымала такую даволі незвычайную ў параўнанні са сваімі еўрапейскімі аналагмі форму - трохвугольніка.


Прыгодны такі дом выключна для адпачынку летам - ніякага уцяпляльніка сцен у ім няма. Затое, гарантуюць уладальнікі незвычайнай аграсядзібы, зразумела, акрамя устойлівасці, - гэта цішыню нават падчас моцнага ліўня.


Увогуле на пабудову такого казачнага дома уладальнікі выдаткавалі каля сямі мільёнаў рублёў. Але, жартуюць, галоўнае - ўсё ж такі не грошы, а ідэя. Таму ў найбліжэйшы час абяцаюць распрацаваць новыя апартаменты, напрыклад, у форме шара або ромба, але таксама на дрэвах.