Да ста фур з Еўрасаюза за суткі прымае ТЛЦ "Брузгі" на беларуска-польскай мяжы

22 апреля 2022

Як Беларусь захоўвае знешнеэканамічныя сувязі і гандлёвыя ланцужкі.

Па стане на сённяшнюю раніцу ў беларускіх лагістычных цэнтрах здзейснена больш як 2 тысячы аперацый па перагрузцы еўрапейскіх тавараў, з іх 1 400 - перачэпка, парадку 600 - перагрузка. Пасля забароны на працу на тэрыторыі ЕС айчынных грузаперавозчыкаў наша краіна была вымушаная прыняць меры ў адказ. Праўда, пры гэтым рух тавараў не спынены. Уздоўж межаў з Еўрапейскім саюзам вызначана 14 месцаў, дзе можна перагрузіць тавар перавозчыкам з Беларусі, тут жа атрымаць груз для заходніх спажыўцоў. 

Як захоўваем знешнеэканамічныя сувязі, раскажа Юрый Карняловіч (відэа).