Да канца 2024 года ўсе электразарадныя станцыі ў Беларусі будуць забяспечаны раздымамі пад кітайскія аўто

5 октября 2023

У Беларусі ўсе зарадкі для электрамабіляў да канца 2024 года будуць абсталяваныя раздымамі пад кітайскія машыны. На старце гэтага года пачалі праграму па абсталяванні станцый GBT канектарамі. На гэты момант мадэрнізаванае ўжо больш за сотню заправак. Такая неабходнасць наспела з-за росту колькасці кітайскіх "электрычак" на беларускім рынку. І як адзначаюць эксперты, попыт на гэтыя аўто не знізіцца. Таму важна адаптаваць інфраструктуру пад кітайскія стандарты.

Сетка станцый у Беларусі налічвае ўжо каля 700 зарадак. Акцэнты па пашырэнні на найбліжэйшы час - гэта далейшая ўсталёўка суперхуткіх комплексаў і даабсталяванне трас па ўсёй краіне.