Да 30 базавых велічынь за адсутнасць маскі ў грамадскім месцы

12 октября 2021

Адказнасць за парушэнне санітарных нормаў, да якіх адносіцца і нашэнне масак, прапісана ў Кодэксе аб адміністрацыйных правапарушэннях. Ва ўмовах абавязковага масачнага рэжыму штраф для грамадзян можа дасягаць 30 базавых велічынь. Пакуль караць тых, хто нягледзячы на ўзмацненне мер прафілактыкі ігнаруе патрабаванне, не маюць намеру. Спецыялісты ўсё ж заклікаюць грамадзян да сумлення. Да кантролю за выкананнем масачнага рэжыму падключыліся эпідэміёлагі сумесна з праваахоўнікамі і іншымі службамі.

Напярэдадні Міністэрства аховы здароўя ўнесла змяненні і дапаўненні ў санітарныя нормы і правілы па прафілактыцы грыпу і COVID-19. Абавязковы масачный рэжым у краіне дзейнічае з 9 кастрычніка.