Да 1 верасня на Слуцкім ільнозаводзе неабходна навесці парадак

18 апреля 2014
Захоўваць нельга сапсаваць. Знакі прыпынку ў гэтай фразе, здаецца, не паспелі расставіць на Слуцкім ільнозаводзе. У дачыненні ўжо былога дырэктара прадпрыемства ўзбудзілі крымінальную справу за халатнасць. Нагадаем, пасля візіту Прэзідэнта на завод пачалася маштабная праверка. Па матэрыялах дзяржкантролю і Дэпартамента фінансавых расследаванняў высветлілася, што працаўнікі не выконвалі ўмовы захоўвання, а ўсё, што сапсавалася, - проста закапалі. Гэта дзясяткі тон сапсаванай сыравіны і сотні мільёнаў урону.

Ганна Рублёва - падрабязней. Ні пра ўмовы захоўвання льна, ні нават пра рэканструкцыю намеснік дырэктара Слуцкага льнозавода з парога гаварыць быў не гатовы.


Хоць праблемы на заводзе трэба было вырашаць не сёння, а значна раней. Позна сабралі ўраджай, позна апрацавалі - і ў выніку 180 тон ільнотрасты коштам амаль 400 мільёнаў рублёў хоць выкідвай.
Завод пастаўляе сыравіну ў Оршу і Барысаў. І на гэтым магчымасці, мабыць, заканчваюцца.


Пытанне з захоўваннем не вырашана дагэтуль. Накрываць іьнотрасту пачалі толькі ў прысутнасці нашай здымачнай групы і прадстаўнікоў дзяржкантролю. Нядаўна на заводзе пабывалі навукоўцы інстытута льна, паводле іх слоў, усё гэта трэба было зрабіць яшчэ паўгода назад.
Хоць галоўны інжынер упэўнівае, што парадак на прадпрыемстве навесці спрабавалі.
Калі не захаваць - з дапамогай такога спрэчнага прамысловага альпінізму, то хоць бы схаваць сапсаваную льнотрасту. Яшчэ 76 тон сыравіны напярэдадні праверкі проста закапалі. У дачыненні ўжо былога дырэктара ўзбуджана крымінальная справа за халатнасць. Не выключана, што яна стане не адзінай на гэтым прадпрыемстве пасля праверкі.
Да 1 верасня на заводзе прыйдзецца навесці парадак. Зрэшты, гэта датычыцца ўсіх прадпрыемстваў ільногаліны краіны.