"Дзікае паляванне караля Стаха" вяртаецца ў рэпертуар Вялікага тэатра Беларусі

7 июля 2021

"Дзікае паляванне караля Стаха" - на сцэне Вялікага тэатра Беларусі. Прэм'ерай опернага трылера завершаць 88-ы сезон. Гістарычны дэтэктыў Уладзіміра Караткевіча вяртаецца ў рэпертуар праз 10 гадоў. Версію нацыянальнай оперы - 2021 на сцэну перанесла рэжысёр Ганна Маторная. Напярэдадні ў Вялікім адбылася першая аркестравая рэпетыцыя. Мастацкае афармленне - за Андрэем Меранковым. Маштабныя дэкарацыі і відэакантэнт перанясуць гледача да таямнічых балотаў Палесся і ў асабняк рода Яноўскіх. Убачым і начных вершнікаў, якія лунаюць над сцэнай. Самі ж падмосткі мільгаюць нацыянальнымі сімваламі. Ва ўбранні разгадаем матывы слуцкіх паясоў. А ў касцюмах - прынты беларускага іканапісу. Усяго да прэм'еры пашылі дзве сотні сцэнічных убораў і столькі ж галаўных. Апроч салістаў, на сцэне працуюць артысты мемансу і хор. Гучаць вакалісты на беларускай мове (відэа).