Дыялог пакаленняў праз паэзію

17 февраля 2015

Сёння ў Палацы культуры ветэранаў адбылася творчая сустрэча ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны з моладдзю. Напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны прагучалі вершы ваеннай тэматыкі. Сваімі ўспамінамі з новым пакаленнем падзяліліся амаль 20 ветэранаў, якія зачыталі радкі як ваенных, так і пасляваенных часоў. Паэтычны вечар праходзіць падчас фестывалю аматарскай творчасці “Ветэранскі калейдаскоп” і прымеркаваны да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў.

Наступным, не менш значным мерапрыемствам, запланаваны баль ветэранаў-пераможцаў. Традыцыйна ў канцы красавіка ён збярэ паўтысячы пажылых удзельнікаў.