Дзіцячай школе мастацтваў у Глуску прысвоена імя народнага артыста Беларусі Валерыя Іванова

30 января 2022

Памяць народнага артыста Беларусі Валерыя Іванова ўвекавечылі ў Глуску. Аўтар легендарных матываў "Ты ды я, ды мы з табой" і "Раз ды разок" пайшоў з жыцця ў кастрычніку 2020-га. 

Мемарыяльную дошку размясцілі на фасадзе школы мастацтваў. Яе Валерый Іваноў скончыў у 1965 годзе. Сама ўстанова зараз носіць яго імя. Таксама прайшоў канцэрт-сустрэча памяці музыканта. Біяграфія Валерыя Іванова ад тых, хто яго ведаў: сям'і, сяброў, народных і заслужаных артыстаў. У Глуск прыехаў і лідар ансамбля "Сябры" Анатоль Ярмоленка, ён не раз выконваў песні народнага артыста. А класіку кампазітара сыгралі навучэнцы мясцовай школы мастацтваў. 

Валерый Іваноў быў і часткай Белтэлерадыёкампаніі. Доўгі час узначальваў музычнае вяшчанне Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё.