Дэталі танка Т-70 часоў Вялікай Айчыннай паднятыя пасля раскопак у Быхаўскім раёне

18 апреля 2019

Дэталі баявога танка Т-70 часоў Вялікай Айчыннай былі паднятыя сёння пасля раскопак у Быхаўскім раёне на Лудчыцкай вышыні. Тут у красавіку 1944-га, паводле звестак гісторыкаў, падчас баёў па вызваленні Беларусі і была падбітая машына. Сярод знаходак - фрагменты прыбора візуалізацыі, брані, каткі. Усё адправіцца ў мясцовы краязнаўчы музей.