Дэпутаты прынялі ў першым чытанні законапраект аб УНС

20 декабря 2022

У чым асаблівая роля УНС, якія ў яго будуць паўнамоцтвы. Адпаведны законапраект сёння ў першым чытанні прынялі ў парламенце.

Дакументу самая пільная ўвага: прайшлі грамадскія абмеркаванні законапраекта, дыялогавыя пляцоўкі, нарады на вышэйшым узроўні. УНС павінен стаць новым палітычным інстытутам з асаблівым статусам. Усебеларускі народны сход возьме на сябе функцыю стабілізатара для грамадства. Галоўная задача УНС - вызначаць стратэгічныя кірункі сацыяльнага развіцця. Законапраект у другім чытанні плануецца разгледзець у Авальнай зале пасля Новага года. Апошні тэрмін для прыняцця дакумента - сакавік будучага года.