Дэпутаты падтрымалі змяненні ў Кодэкс аб адукацыі

7 апреля 2021
Аб навінах у адукацыі. Яшчэ адзін законапраект сёння прынялі дэпутаты падчас першага чытання. На заканадаўчым узроўні прапануецца замацаваць абавязковае атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі. Таксама ўводзяцца нормы, якія забяспечаць роўны доступ да адукацыі з улікам індывідуальных патрэбнасцяў і магчымасцяў. На ўзроўні прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі будзе функцыянаваць адзіны від установы - каледж. На ўзроўні вышэйшай - тры віды: універсітэт, акадэмія, інстытут.

Ігар Марзалюк, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі: "Дакладна абумоўлена ў заканадаўстве, што бацькі і законныя прадстаўнікі дзяцей не маюць права ўмешвацца ў навучальны працэс. Па гэтыя пытанні, інфармацыю яны абавязаныя будуць звяртацца непасрэдна ва ўстанову адукацыі. Загадана поўнае напісанне ўстаноў адукацыі з тыпам і відам. Аптымізуюцца розныя віды і тыпы ўстаноў адукацыі. Пры гэтым дакладна на заканадаўчым узроўні забаронена выкарыстоўваць розным грамадскім арганізацыям, фондам, якія не маюць ніякага дачынення да сістэмы адукацыі, такія паняцці, як школа, ліцэй, каледж, інстытут, універсітэт, акадэмія".

Акрамя таго, у новым кодэксе заканадаўча прапісваецца працягласць навучальнага года, парадак адпрацоўкі выпускнікоў каледжаў, а таксама ўзрост дзіцяці, з якога можна пайсці ў школу.