Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў сустрэліся з кіраўніцтвам і персаналам "Нафтана"

2 июня 2015

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сустрэліся з кіраўніцтвам і персаналам "Нафтана". Падчас выязнога пасяджэння ў Наваполацку быў разгледжаны праект закона "Аб прамысловай бяспецы". Дэпутаты выслухалі шэраг пажаданняў і прапаноў, якія, на думку супрацоўнікаў завода, здольныя ўдасканаліць законапраект. Яшчэ да пасяджэння дэпутату Наваполацкай акругі Вадзіму Дзевятоўскаму паступіла больш за дзесяць прапаноў ад новапалачан.

"Нафтан" дэпутаты наведваюць не першы раз. Не выключана, што некаторыя прапановы, якія сёння прагучалі ад супрацоўнікаў буйнога нафтахімічнага комплексу, будуць адлюстраваныя ў праекце закона.