Дэпутаты мясцовых Саветаў і парламентарыі абмеркавалі ў Магілёўскай вобласці праект Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны да 2025 года

28 января 2021
Дэлегаты маючага адбыцца VI Усебеларускага народнага сходу, дэпутаты мясцовых Саветаў, парламентарыі абмеркавалі ў Магілёўскай вобласці праект Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны да 2025 года. Галоўная мэта  - моцныя рэгіёны. Як адзначалася на нарадзе,  у прыярытэце - прамысловасць, сельская гаспадарка, сацыяльная сфера. А таксама будаўніцтва жылля, падтрымка сям'і, удасканаленне інфраструктуры.  

Леанід Заяц, старшыня Магілёўскага аблвыканкама: "Людзі падтрымалі канцэпцыю Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця, таму што бачаць, што гэта будучыня, што гэта перспектыва развіцця нашай краіны. Мы бачым свае рэзервы ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы. Дасягнуць галоўнай мэты - гэта дабрабыт нашых людзей, павышэнне ўзроўню заработнай платы".

Сярод прыярытэтаў праекта Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця - таксама  удасканаленне медыцыны. Найноўшыя тэхналогіі плануецца зрабіць яшчэ больш даступнымі. Сёлета на развіццё галіны ў Магілёўскай вобласці плануецца інвеставаць звыш 600 млн рублёў.