Сёння дэпутаты выбралі старшыняў усіх профільных камісій, даведаліся, хто і за якія кірункі будзе адказваць у цяперашнім скліканні

3 апреля 2024

Прыярытэты законатворчай палітыкі Беларусі застаюцца нязменнымі - гарантаванне суверэнітэту і бяспекі, эфектыўная эканоміка і вывераная сацыяльная палітыка. Аб гэтым на пасяджэнні першай сесіі дэпутатаў 8-га склікання заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергеенка. Сёння дэпутаты выбралі     старшыняў усіх профільных камісій. Зараз трэба сфарміраваць іх склад і актыўна працаваць над прававой базай.     

Хто і за якія кірункі будзе адказваць у цяперашнім скліканні, ці шмат пачаткоўцаў-старшыняў і колькіх жанчын у кіраўніцтве камісій. Адказы ў нашага карэспандэнта Святланы Лук'янюк (відэа).