Дэпартамент аховы правёў дзень адчыненых дзвярэй і паказаў падрыхтоўку байцоў

28 октября 2019

Перад сваім 67-м днём нараджэння дэпартамент аховы правёў дзень адчыненых дзвярэй. Журналістам паказалі падрыхтоўку міліцыянераў у цэнтры павышэння кваліфікацыі ведамства ў Гаранях. Стральба, праца кінолагаў, хуткаснае манеўраванне на службовых машынах, імітацыя рабавання магазіна і многае іншае. Комплекс навучання ўключае цэлы шэраг нарматываў, элементаў і практыкаванняў, ён  максімальна набліжаны да рэальных умоў. 

Сёння дэпартамент аховы МУС - гэта звыш 120 падраздзяленняў па ўсёй краіне. 630 груп затрымання круглыя суткі нясуць службу ў рэжыме гатовасці, што дазваляе забяспечыць аператыўнае рэагаванне на сігналы трывогі, заявы і паведамленні пра злачынствы.