Дзень участковага інспектара міліцыі

17 ноября 2020

Дапамагчы справай альбо словам, падказаць і засцерагчы ад непапраўнай памылкі - універсальныя салдаты, гатовыя прыйсці на дапамогу ў любы час дня і ночы. Сёння службе ўчастковых інспектараў 97 гадоў.

Праца ўчастковых патрабуе пастаяннай самааддачы і адказнасці за прынятыя рашэнні, бо менавіта да іх у першую чаргу прыходзяць людзі па дапамогу. Сямейны канфлікт, сварка з суседам, а часта і проста жыццёвыя цяжкасці, калі патрэбная парада. І ў гэтым выпадку многія падапечныя тэлефануюць інспектару. Самі міліцыянеры адзначаюць: такі давер дарагога варты.

Нягледзячы на прафесійнае свята, многія афіцэры і сёння на працы. Бо служыць народу і падтрымліваць бяспеку ў краіне - іх галоўная задача.