Дзень работнікаў гандлю адзначаюць у Беларусі 30 ліпеня

30 июля 2023

Сёння ў Беларусі Дзень работнікаў гандлю. З прафесійным святам працаўнікоў галіны павіншаваў Прэзідэнт. У гэтай сферы эканомікі занятыя звыш 600 тысяч чалавек, большасць з іх жанчыны.

Гандаль трывала займае другое месца па ўнёску ў ВУП краіны.

Адна з галоўных задач для галіны - павышэнне долі беларускіх тавараў. Летась зафіксаваны рост на 1,7 %. Такая ж тэндэнцыя назіраецца і ў першай палове 2023-га. Нягледзячы на негатыўныя знешнія выклікі, наяўнасць шырокага асартыменту прадуктаў харчавання, адзення і абутку ў нашых магазінах забяспечана для пакупнікоў на 100 %. Няма праблем і з наяўнасцю агародніны ў міжсезонны перыяд.

Працягваецца праца і над цэнавым рэгуляваннем. Новыя падыходы вывучаюцца экспертнай групай, якая створана на пляцоўцы Міністэрства па антыманапольным рэгуляванні і гандлі.