Дзень праваслаўнай кнігі святкуюць ва ўсіх епархіях РПЦ

14 марта 2023

Дзень праваслаўнай кнігі 14 сакавіка святкуюць ва ўсіх епархіях РПЦ. У Беларусі гэтае свята адзначаецца з 2011 года і прымеркавана да выдання кнігі "Апостал" і першай на ўсходнеславянскіх землях Бібліі, надрукаванай Францыскам Скарынам.

У гонар святкавання ў выставачным цэнтры Свята-Елісавецінскага манастыра "Каўчэг" праходзіць выстава "Чытаючы горад", а таксама адукацыйныя семінары, агляд кніжных навінак і сустрэчы з пісьменнікамі Беларусі і Расіі. На працягу тыдня арганізатары праз гісторыю праваслаўнай кнігі плануюць паказаць, як мяняліся ўзаемаадносіны Праваслаўнай царквы і грамадства.