"Дэльта Банк" афіцыйна прызнаны банкрутам

21 августа 2015

Вярхоўны суд Беларусі прызнаў сёння эканамічную неплацежаздольнасць філіяла. Баланс банка на 18 мая складаў мінус 313 мільярдаў рублёў. Да таго ж, у "Дэльты" ў сакавіку забралі ліцэнзію. Гэтыя і шматлікія іншыя факты дазволілі Фемідзе прызнаць крах кампаніі. Тым больш што без афіцыйнага статусу банкруцтва адміністрацыя не магла скарачаць супрацоўнікаў. Застаецца пытанне - хто прывёў банк да крызісу? Дзяржкантроль інкрымінуе топ-менеджменту наўмыснае банкруцтва, г.з. лічыць, што банкіры вывелі грошы ўкладчыкаў, а гэта 35 мільёнаў долараў, у афшоры. Па гэтай падставе ўзбуджаны шэраг крымінальных спраў.