Дэлегацыя Ленінградскай вобласці наведала Хатынь

25 сентября 2023

25 верасня з мемарыяльнага комплексу "Хатынь" свой рабочы візіт пачала дэлегацыя Ленінградскай вобласці. Госці з Расіі пакланіліся "Непакоранаму чалавеку", а да Вечнага агню ўсклалі кветкі. Акрамя таго наведалі царкву Нараджэння Прасвятой Багародзіцы. Эмацыянальным быў таксама інтэрактыўны экскурс у новы музей. Гісторыя адной вёскі як сімвал трагедыі ўсёй краіны.

Толькі падчас карных аперацый у Беларусі былі спаленыя больш за 5,5 тыс. вёсак. Усяго ж за гады Вялікай Айчыннай разбурана 11 тыс. населеных пунктаў, каля 300 з іх так і не адрадзіліся.

Сёння ўспамінаюць Хатынскую трагедыю. А да студзеня Ленінградская вобласць рыхтуе памятныя мерапрыемствы з нагоды поўнага зняцця блакады. Мінская вобласць атрымала на іх запрашэнні.