Дзед Мароз-ратавальнік павіншаваў пацыентаў 3-й дзіцячай бальніцы

22 декабря 2022

Да маленькіх пацыентаў 3-й дзіцячай бальніцы навагодняе свята завітала праз акно!

Такі мабільны цуд дзецям даставілі супрацоўнікі МНС.  Дзед Мароз-ратавальнік падняўся па лесвіцы і шчодра павіншаваў малых. Дапамагалі чараўніку  Снягурка і каларытныя персанажы вядомых мультфільмаў. Для дзяцей правялі танцавальны флэшмоб і музычную віктарыну. А яшчэ ратавальнікі нагадалі, як паводзіць сябе на лёдзе, карыстацца піратэхнікай і бенгальскімі агнямі, і, вядома ж, кожнаму прынёс падарункі.

У рамках акцыі "Бяспечны Новы год" супрацоўнікі МНС у вобразах казачных персанажаў павіншуюць дзяцей у розных раёнах Мінска. Таксама наведаюць школы, інтэрнаты, дзіцячыя дамы і дамы сямейнага тыпу і раскажуць правілы бяспекі ў перыяд зімовых канікул.