Дзед Мароз і Снягурка пачалі рыхтавацца да Новага года

4 декабря 2015

А вось гэты навагодні персанаж без аленяў на працу не выходзіць, бо толькі з іх дапамогай і ўдаецца Дзеду Марозу ўсяго за адну ноч развЕзці падарункі па ўсёй краіне. І нягледзячы на тое што да Новага года амаль месяц, аднак працы ў чараўніка зараз дастаткова – адказаць на дзіцячыя лісты, упрыгожыць ёлкі і, канешне, падрыхтаваць падарункі. Адзін дзень з Дзедам Марозам і Снягуркай правёў Аляксандр Харавец.

Паўночныя алені прыход свайго гаспадара чуюць за вярсту. Высакародныя жывёлы ведаюць: Дзед Мароз у іх вальер прыходзіць з чароўным хлебам – любімым ласункам.

Яшчэ адна важная справа - упрыгожыць елкі. Цацкі і гірлянды на навагоднія дрэвы Дзед Мароз замацоўвае самастойна. Па словах чараўніка, кожная цацка на калючай галінцы ўвасабляе пажаданні дзяцей.

Павадзіць карагоды, пакатацца ў чароўным дыліжансе і атрымаць падарункі ад Дзеда Мароза і Снягуркі наведвальнікі Цэнтра экалагічнага турызму змогуць літаральна праз два тыдні. Акрамя гэтага, гасцей чакае і разнастайная забаўная праграма.

Таксама Дзед Мароз і Снягурка чакаюць лісты ад дзяцей, тым больш што казачны персанаж асвоіў і анлайн-прастору. Таму ён гатовы адказваць на паштоўкі як праз асабістую электронную скрыню, так і ў сацыяльнай сетцы.

Дасылаць лісты з пажаданнямі галоўнаму навагодняму чараўніку можна да 31 снежня. І нават калі адрас напісаны з памылкамі або ўвогуле адсутнічае, галоўнае на канверце імя адрасата – Дзеду Марозу і зваротны адрас адпраўшчыка. Бо толькі ў гэтым выпадку чараўнік з белай барадой і ў чырвоным футры будзе дакладна ведаць, пад якую ёлку трэба пакласці падарунак.