Звесткі Міністэрства аховы здароўя па COVID-19 на 24 снежня

24 декабря 2020

За суткі ў Беларусі зарэгістравана 1 917 пацыентаў з COVID-19, выпісана 2 358. Усяго з пачатку пандэміі ў нашай краіне зафіксавана 181 113 чалавек са станоўчым тэстам на каранавірус. Пераадолелі інфекцыю 159 437 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны COVID. За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі памерлі 1 358 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй. За мінулыя суткі выканана 27 514 тэстаў. Усяго іх у краіне праведзена амаль 3 855 000.