Даныя Міністэрства аховы здароўя па COVID-19 на 20 снежня

20 декабря 2020

У Беларусі эпідсітуацыя застаецца пад кантролем, канстатуюць медыкі. І гэта нягледзячы на тое, што колькасць захварэўшых на новую каранавірусную інфекцыю падчас другой хвалі значна большая, чым у першую. На месцах за барацьбу з захворваннем адказваюць рэгіянальныя штабы.

За суткі ў краіне зарэгістравана 1 944 пацыенты з COVID-19. Выпісана 2 282. Усяго з пачатку пандэміі ў краіне зафіксавана 173 523 чалавекі са станоўчым тэстам на каранавірус. Паправіліся 151 635, памерлі - 1 324. За мінулыя суткі выканана 30 079 даследаванняў, а ўсяго іх праведзена 3 778 152.