Даніну памяці ахвярам хатынскай трагедыі аддалі кіраўніцтва сталічнай мэрыі і гарадскога Савета дэпутатаў

22 марта 2022

Усе дарогі памяці сёння вядуць у Хатынь. Месца, асаблівае для кожнага беларуса. Мемарыяльны комплекс, які стаў сімвалам трагедыі нашага народа. Роўна 79 гадоў таму ў Хатыні былі спалены 149 мірных жыхароў (палова з іх - дзеці). Аб жудасных падзеях на месцы спаленай вёскі сёння нагадваюць званы, якія рэхам болю адклікаюцца ў кожным сэрцы. На працягу дня да Вечнага агню дэлегацыі ўскладаюць кветкі. Святыня нацыянальнай памяці аб'яднала ўсю краіну. Даніну памяці ахвярам хатынскай трагедыі аддалі таксама кіраўніцтва сталічнай мэрыі і гарадскога Савета дэпутатаў, прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў і моладзь.