Чорную пятніцу сёння завяршае кіберпанядзелак

28 ноября 2016

Гэтымі днямі свята для шапаголікаў у свеце працягваецца. Чорную пятніцу сёння завяршае кіберпанядзелак. Гэта напружаны дзень, асабліва  для інтэрнэт-сегменту рознічнага гандлю. Анлайн-магазіны прапаноўваюць больш бонусаў. Зніжкі - мінімум 20%. І калі 10 гадоў таму за апошні татальны дзень распродажаў магазіны па ўсім свеце зараблялі паўмільёна даляраў, то зараз выручка складае некалькі мільярдаў.