"Чарнобыльскі шлях" - спроба хайпануць на чалавечай бядзе

26 апреля 2021

Сустракаюцца, на жаль, і спробы хайпануць на трагічнай даце. Сярод заяўленых арганізатараў так званага Чарнобыльскага шляху няма ніводнага ліквідатара або чалавека, датычнага да чарнобыльскай трагедыі. Пра гэта ў праекце АТН  "Пытанне нумар адзін" расказаў памочнік Прэзідэнта - інспектар па Мінску Аляксандр Барсукоў. Ён - удзельнік рэальных падзей і ліквідатар наступстваў аварыі на ЧАЭС, і лічыць  недапушчальным і бесчалавечным піяр на гэтай тэме. 

26 красавіка - Дзень памяці ахвяр чарнобыльскай трагедыі

26 красавіка, у дзень, калі адбылася катастрофа, лепш схіліць галовы ля мемарыялаў у гонар ахвяр трагедыі, заўважыў  ліквідатар. "Чарнобыльскі шлях"  - нішто іншае, як спроба асобных сіл чарговы раз завуаліраваць свае несанкцыянаваныя зборы, у якіх слова "Чарнобыль" -  толькі прыкрыцце і спосаб зарабіць палітычныя дывідэнды.