Праз год Еўрапейскія гульні. Зваротны адлік будзе весці Першы канал Беларускага радыё

21 июня 2018

Менавіта на абноўленым "Дынама" праз год пройдзе адкрыццё Еўрапейскіх гульняў. Зваротны адлік будзе весці Першы канал Беларускага радыё. Сёння ўвесь эфір галоўнага радыё краіны прысвечаны спорту і падрыхтоўцы да спаборніцтваў. Якімі будуць шматлікія спартыўныя аб'екты, дзе разыграюць каля 200 камплектаў узнагарод? Усё - у эфіры Першага.

Антон Васюкевіч, галоўны дырэктар галоўнай дырэкцыі Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё: "Плануем да гэтай тэмы вяртацца ўвесь час, таму што, па-першае, па меры таго як будуць набліжацца ІІ Еўрапейскія гульні, у нас будзе нашмат больш інфармацыйных падстаў. І мы зараз вельмі цесна ўзаемадзейнічаем з дырэкцыяй Еўрапейскіх гульняў, і, безумоўна, інфармацыйных падстаў для ўключэнняў, для матэрыялаў, перадач будзе больш і больш, і, вядома ж, гэта будзе знаходзіць адлюстраванне ў нашых эфірных днях".

Да ІІ Еўрапейскіх гульняў рыхтуецца не толькі ўся краіна і балельшчыкі. Белтэлерадыёкампанія здымае дзясяткі тэматычных спецпраектаў. А да спаборніцтваў галоўны медыяхолдынг закупіць 4 сучасныя перасоўныя тэлевізійныя станцыі.