Праз два дні сталіца адзначыць галоўнае зімняе свята

29 декабря 2016

Новы год наступае! Літаральна праз два дні сталіца адзначыць галоўнае зімняе свята.

Праспекты і вуліцы сталіцы  зіхацяць рознакаляровымі агеньчыкамі - святлодыёднымі дажджамі, аб’ёмнымі пацеркамі і шарамі. Дызайнеры  распрацавалі больш за дзве сотні святочных матываў. Сярод навінак - 11-мятровы футбольны мяч, хакейныя клюшкі з шайбай, млын жаданняў і аб’ёмныя ёлкі ля Ратушы. Юлія Токар - аб навагодніх тэндэнцыях у аздабленні. 

Літаральна з пяці гадзін вечара і да самай раніцы горад акунаецца ў атмасферу чараўніцтва і казкі. Адначасова запальваецца некалькі мільёнаў рознакаляровых агеньчыкаў у выглядзе  падвесных светлавых фантанаў, дажджу, аб’ёмных пацерак і паветраных міні-сфер. Больш за дзве сотні святочных матываў распрацавалі дызайнеры. Сучасныя святлодыёды выкананы ў выглядзе вялікіх рэтра-лямпачак. 

Феерыю святла ствараюць і аб'ёмныя арт-аб'екты. Адзінаццаціметровы футбольны мяч, хакейная шайба з клюшкамі і 3D-ёлкі з млынам жаданняў ля ратушы. 

Што датычыцца зялёных дрэў, для іх сёлета распрацавалі самыя адметныя навагоднія вобразы. Ад прыгажуні ў зіхатлівай спаднічцы да спартыўнай ёлкі на лыжах і ў акулярах. Усяго ж у горадзе іх вырасла 24  - з разнастайным дызайнам. Аздоблены яны цацачнымі шарамі, аб'ёмнымі бантамі і святлоадбівальнымі ромбамі ў стракатыя паеткі. 

Мінчане таксама спяшаюцца стварыць навагоднюю атмасферу і дома.

А гэта самае сэрца чараўніцтва. Светладыёдная заслона, стракатыя вадаспады і яскравыя пацеркі - зараз сапраўдны ажыятаж на навагоднія ўпрыгажэнні. Дарэчы, для аздаблення кватэр, дамоў і офісаў тут няма межаў фантазіі.

Тысячы кіламетраў светлавой біжутэрыі, мільён стракатых дыёдаў, дзве сотні аб'ёмных фігур і 24 навагоднія хвоі - Мінск  падрыхтаваўся да калядных свят. Да Новага года застаецца літаральна два дні, галоўнае - чароўную атмасферу захаваць і ў сваіх сем'ях.