Хутка, экалагічна і бяспечна! У Мінску з'явіліся курсы па ваджэнні электрадэвайсаў

8 июля 2022

Навучыцца кіраваць электрасамакатам правільна і бяспечна. У Мінску з'явіліся афлайн-курсы па ваджэнні экалагічных дэвайсаў. Адзін з мінскіх кікшэрынгавых сэрвісаў навучае жыхароў сталіцы яздзе на двухколавых. У праграме - пераадоленне змейкі і трэніроўка тармажэння, а таксама знаёмства з механізмам арэндных самакатаў. І ўсё гэта для змяншэння колькасці ДТЗ з удзелам уладальнікаў зялёных гаджэтаў і аптымізацыі гарадскога трафіку.

Ілья Цвяткоў прайшоў курсы па паскоранай праграме.

Бяспечны экатрафік

Ужо некалькі сезонаў у сталіцы кікшэрынг у топе экалагічных відаў транспарту для перамяшчэння па горадзе. Зараз прыйшоў час растлумачыць і паказаць на практыцы, як правільна і бяспечна катацца на арэндным электрасамакаце. У цэнтры Мінска сёння адкрыўся электрадром для тых, хто хоча ўпэўнена стаяць на двух колах.

Бяспека за рулём нават арэнднага самаката - гэта важны элемент усёй канструкцыі гарадскога трафіку. Аматары электрадэвайсаў нясуць адказнасць не толькі за сябе, але і за пешаходаў, веласіпедыстаў, райдараў на скутарах і на монаколах, якія рухаюцца побач па пешаходнай ці велазоне. Таму сёння сэрвісы кікшэрынгу прапануюць прайсці курс бяспечнай язды як у мабільным дадатку, так і афлайн - на вуліцах Мінска.

Выкарыстоўваць дэвайс можа толькі вадзіцель без пасажыраў, бо самакат разлічаны на вагу аднаго чалавека. Тармазіць і выконваць манеўры спецыялісты раяць плыўна, а паркаваць гаджэты толькі ў вызначаных месцах, каб не перашкаджаць руху пешаходаў.

Ужо гэтай восенню ўступяць у сілу змены ў правілах дарожнага руху. Там прадугледжаны і новыя пункты для карыстальнікаў сродкаў індывідуальнай мабільнасці.

Нягледзячы на шэраг правілаў, якія павінны выконваць самакатчыкі, галоўны залог бяспекі - гэта ўменне асцярожна і ўважліва перамяшчацца, а таксама ветліва і з разуменнем ставіцца да іншых удзельнікаў дарожнага руху.