Брастаўчане актыўна дзеляцца яркімі і крэатыўнымі кадрамі ў інтэрнэце

6 сентября 2019
Брэст працягвае адзначаць! Маштабныя мерапрыемствы разгарнуліся па ўсім горадзе.  Закрануў юбілей і карыстальнікаў інтэрнэту. Святочны настрой пануе ў сацыяльных сетках. Брастаўчане актыўна дзеляцца яркімі і крэатыўнымі кадрамі ў Сетцы. Мясцовыя жыхары апранаюць незвычайныя касцюмы ці нават мяняюць прычоску. Трапляюць у аб'ектыў камеры і рознакаляровыя кветнікі, і скульптуры. Не абышлося і без кадраў са знакамітым ліхтаршчыкам на Савецкай. 

Зрабіць фатаграфію з мясцовай знакамітасцю і загадаць жаданне мараць не толькі жыхары горада, але і турысты. Дзеці таксама прызнаюцца ў  любові  роднаму гораду. Далучаюцца да віншаванняў і гадаванцы.

Незвычайныя здымкі дапамагаюць зрабіць і аніматары. Вулічныя акцёры з радасцю ўпрыгожваюць не толькі вуліцы горада, але і фатаграфіі гасцей свята. Не забываюцца пра юбіляра і за мяжой. Юныя турысткі хоць і ў гарах, але ўсё роўна перадаюць віншаванні любімаму гораду.