Барыс Кавалёў прыняў удзел у дыскусіі клуба БРСМ

29 марта 2017

Тэма калабарацыянізму патрабуе не толькі навуковага, але і грамадскага асэнсавання. Такі пункт погляду напярэдадні ў Мінску выказаў вядомы расійскі гісторык Барыс Кавалёў падчас адкрытага дыялогу. Вядучы спецыяліст па праблеме калабарацыянізму ў гады Другой сусветнай вайны стаў удзельнікам дыскусійнага клуба Беларускага саюза моладзі. Пляцоўка сабрала больш за дзясятак чалавек з усёй краіны. Удзельнікі выказалі сваё бачанне таго, як данесці да маладога пакалення гістарычную праўду, і ці можна пазбегнуць перапісвання гісторыі і палітызацыі падзей Айчыннай вайны.

Барыс Кавалёў, доктар гістарычных навук (Расія): "Гэта трагічная старонка ў гісторыі вельмі многіх народаў. Чаму патрабуе не толькі пастаяннага навуковага, але і грамадскага асэнсавання? Для таго каб, вызначыўшы сімптомы гэтай самай хваробы, мы праз дзесяцігоддзі, пасля заканчэння, напэўна, самай крывавай вайны ў гісторыі чалавецтва калі не поўнасцю ў будучыні ліквідавалі гэтую самую сумную старонку, але скарацілі, змякчылі гэтую з'яву".

Пётр Піцко, камандзір пошукавага атрада "Вернутыя імёны" (Брэст): "Зараз ужо недастаткова проста чытаць падручнікі, недастаткова хадзіць у музеі. Гісторыю трэба мацаць рукамі, пераходзіць да інтэрактыўнай формы вывучэння. Мы з нашай брэсцкай моладдзю арганізуем работу пошукавых атрадаў, каб на месцах баёў змаглі самі ўбачыць, як гэта адбывалася".

Расійскі гісторык таксама ацаніў магчымасць у фармаце адкрытага дыялогу абмяркоўваць праблемы не ў звыклым вузкім акадэмічным кругу, а з моладдзю.