Вялікі тэатр аб'явіў кастынг у оперную трупу і хор

13 октября 2021

Вялікі тэатр Беларусі аб'явіў кастынг. Шукаюць новыя галасы. Традыцыйныя праслухоўванні аб'яўленыя як для артыстаў-пачаткоўцаў, так і для гатовых салістаў. Рэзюмэ прымаюць да 16 кастрычніка. Адбор пройдзе ў тры этапы 23 кастрычніка. Ад прафесійных вакалістаў ва ўзросце ад 20 да 35 гадоў чакаюць відэавыступленне і прэзентацыю дзвюх арый - у камернай зале і на вялікай сцэне. Артыстам трэба будзе выступіць з аркестрам тэатра. Больш падрабязна аб парадку праслухоўвання на сайце bolshoibelarus.by.