Вялікі адміралцейскі якар усталяваны ў Мажайску

29 октября 2016

З дна Балтыкі на пастамент у горад воінскай славы. Сёння вялікі адміралцейскі якар быў усталяваны ў Мажайску.

Гэта падарунак маракам Падмаскоўя ад ветэранаў Ваенна-марскога флота Беларусі і Кранштата. Яго паднялі з дна Балтыйскага мора беларускія маракі, якія праходзяць там службу. Першапачаткова якар планавалі пакінуць у нас у краіне, але потым было прынята рашэнне, што ён будзе стаяць у Мажайску. Адміралцейскі якар стане сімвалам савецкіх маракоў, якія змагаліся ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Якар стане асновай будучага помніка "Маракам Падмаскоўя". Ён будзе размешчаны ўнутры фантана. А праз год на гэтым месцы адкрыюць парк расійска-беларускага сяброўства.