Вялікі рыбны кірмаш разгорнецца ў суботу ў сталіцы

19 февраля 2016

Карась, таўсталобік і карп - вялікі рыбны кірмаш разгорнецца ў суботу ў сталіцы на пляцоўцы па вуліцы Русіянава. Сваю прадукцыю прапануюць рыбгасы з усёй краіны. Прылаўкі запоўняць жывой, вэнджанай і марожанай рыбай. Не абыдзецца і без дэгустацыі духмянай юшкі. Кірмаш будзе працаваць з 9 да 16 гадзін.